Вы можете отправить нам 1,5% своих польских налогов
Беларусы на войне
  1. Лукашенко — чиновникам: «Ребята, вы просто одной ногой в тюрьме»
  2. Девочке с СМА, которой собрали 1,8 млн долларов на самый дорогой в мире укол, врачи сказали: «Не показано». Как так?
  3. «Хочу перестать быть в конфронтации с ГУБОПиКом». Поговорили с правозащитницей Настой Лойко, которую отпустили после последнего визита Коула
  4. В мае повысят некоторые пенсии — кто получит прибавку
  5. После жалоб преподавателя руководство БГУИР опубликовало данные по зарплате в учебном заведении
  6. В Беларуси выросли ставки утилизационного сбора
  7. В районе минского мотовелозавода снесут «малоценную застройку», жильцы уже отселены. Что там построят
  8. Этого классика беларусской литературы расстреляли в 45 лет, но он успел сделать столько, сколько удалось немногим. Вот о ком речь
  9. Ввели валютное ограничение для населения
  10. Сильный ветер валил деревья, срывал крыши, обрывал провода, есть пострадавшие. В МЧС рассказали о последствиях разгула стихии
  11. Назван самый привлекательный город для туризма в Беларуси — и это не областной центр или Минск
  12. «Ваш телефон вам больше не принадлежит». Как беларуска перехитрила мошенников
  13. Евросоюз принял 20-й пакет санкций против России — туда попали и две беларусские компании
  14. Трех беларусов будут судить за измену государству


25 декабря Рождество Христово отмечают католики, униаты, протестанты. Во всех костелах страны с раннего утра пройдут праздничные службы.

Сегодня Рождество отмечают католики, униаты, протестанты, а также Константинопольская, Антиохийская, Александрийская, Кипрская, Болгарская, Румынская, Элладская и некоторые другие православные церкви, которые живут по новоюлианскому календарю. 25 декабря государственный праздник более чем в 100 странах мира.

Митрополит Минско-Могилевский архиепископ Юзеф Станевский обратился с рождественским посланием к белорусским католикам. Процитируем фрагменты:

 — 25 снежня — дзень вялікай радасці з нагоды Нараджэння Езуса Хрыста. Але ўжо на наступны дзень, у свята першамучаніка Стэфана, Нованароджаны спытае нас, што мы будзем рабіць далей. Ці гатовыя мы аддаць сваё жыццё за Яго? Ён будзе вучыць нас гэтаму, паказваючы на прыкладзе святога Стэфана, што прыняцце дару збаўлення звязана з канкрэтнымі ўчынкамі, з адмовай ад сябе — ад сваіх планаў, часам ад мараў або амбіцый, калі яны не адпавядаюць волі Бога — ажно да аддачы жыцця за Хрыста: за Таго, хто аддаў сваё жыццё за нас.

У Нованароджаным Хрысце мы бачым праяву Божай любові да кожнага чалавека. Нічога не трэба рабіць, каб заслужыць Божую любоў.

Каб Божая любоў магла дакрануцца да нас не толькі ў нашых фантазіях, Хрыстус запрашае нас дазволіць Богу любіць нас і дазволіць нам з любоўю адказваць на патрэбы іншых людзей, трымаць дзверы свайго сэрца адкрытымі, асабліва на тых, хто церпіць.

Дарагія браты і сёстры, ва ўрачыстаць Божага Нараджэння мы адчуваем блізкасць і моц Бога, якой бы складанай ні здавалася сітуацыя, у якой мы знаходзімся. Няхай радасць і супакой Пана Езуса заўсёды будуць у вашых сэрцах, так, як сёння. Нягледзячы на разнастайныя цяжкасці і праблемы, будзем старацца даручаць нашую будучыню Божаму Провіду. Будзем жа абвяшчаць сучаснаму свету дар бэтлеемскай весткі супакою і справядлівасці, салідарнасці і прабачэння. Няхай у нашых сэрцах запануе дабрыня да бліжніх і надзея на штодзённую блізкасць Збаўцы. Жадаю кожнаму, каб Езус Хрыстус нарадзіўся ў глыбіні сэрца.

Злітуйся, нябесны Сыне,
З нашай бацькаўшчыны мілай!
Хто жыве ў Тваёй краіне,
Ахіні святлом і сілай.

Абмінае хай навала
Нашы вёскі з гарадамі,
Калі Слова Целам стала,
Нарадзіўшыся між намі!

(Францішак Карпіньскі, Песня пра Божае Нараджэнне)

Свае пажаданні на радаснае святкаванне Божага Нараджэння і на ўвесць новы 2023 год падмацоўваю благаслаўленнем у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

Расписание богослужений в костелах можно найти на сайте imsha.by.

Трансляцию из Архикатедрального костела Наисвятейшей Панны Марии можно посмотреть здесь.